Мы рады вітаць вас на сайце нашай установы!
Тут вы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю, даведаецеся актуальныя навіны пра жыццё нашага дзіцячага сада!
Прадмет, мэты і задачы дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі"Дзіцячы сад №41 г. Бабруйска"
Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі"Дзіцячы сад №41 г.Бабруйска" з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту.
Асноўнай мэтай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі "Дзіцячы сад №41 г.Бабруйска" з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі"Дзіцячы сад №41 г. Бабруйска":
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленьне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі "Дзіцячы сад №41 г. Бабруйска" з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відах дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.